Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памылка ў справаздачы МАГАТЭ па Ірану


ВЕНА Міжнародная агэнцыя ядзернай энэргэтыкі МАГАТЭ сёньня прызнала, што зрабіла памылку ў справаздачы пра атамную праграму Ірану. Паводле заявы МАГАТЭ не адпавядае рэчаіснасьці сьцвяржэньне справаздачы, што Іран не падаў агэнцыі дадзеных пра імпарт некаторых відаў абсталяваньня. Прадстаўнік іранскіх ўладаў вітаў гэтае прызнаньне, ён падкрэсьліў, што Тэгеран упэўнены ў сваіх дадзеных. Кіраўнік МАГАТЭ Махамад Эль Барадэі заўважыў, што прызнаная тэхнічная недакладнасьць не мяняе агульнай карціны стасункаў з Іранам. Нам патрэбна больш інфармацыі і больш шчыльнае супрацоўніцтва з Тэгеранам – заявіў Эль Барадэі.
XS
SM
MD
LG