Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 17 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 17 чэрвеня.

“Крыніца”, 1924 год:

“Выкладчык гісторыі беларускага мастацтва ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце М.М.Шчакаціхін напісаў “Нарысы на гісторыі беларускага мастацтва”, якія абхопліваюць час з дванаццатага па семнаццатае стагодьдзе. “Нарысы” маюць выйсьці ўвосень г.г. кніжкаю каля 15 друкаваных аркушаў з больш чым сотняю ілюстрацыяў”.

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Дня 10.06 г.г. у Навукова-Мэдычным інстытуце у Новай Вялейцы адбыўся выпуск студэнтаў, што скончылі навуку і будуць працаваць як лекары. Урачыстасьць пачалася кароткім музычным уступам, пасьля чаго да абсальвэнтаў прамовілі шэф мясцовага шпіталю і дырэктар інстытуту сп.Сьцяпанаў. Маладыя лекары склалі прысягу, у якой забавязаліся сумленна і чэсна выконваць свае лекарскія абавязкі, пасьля чаго адбылася раздача дыплёмаў”.

“Бацькаўшчына”, 1954 год. Камунікат Беларускага студэнцкага ансамблю:

“Стараньнямі ЦБАА наш Ансамбль насьпяваў колькі новых плітак, якія ўжо хутка (праз колькі тыдняў) выйдуць з прадукцыі. Плітка 30 цм: “Дарагая мая староначка”, “Полька Янка”, “Падняты родны сьцяг дзяржавы” — у выкананьні хору. Плітка 25 цм: 1. “Лявон”, “Палыночак” — у выкананьні ведамага баса Пётры Конюха, рамансы: “Лявоніха”, “Восеньская песьня”, “І трэба было-ж здарыцца” — у выкананьні солё… Цана пералічаных плітак гэткая-ж, як і папярэдняй сэрыі, г.зн. 1 даляр за плітку 25 цм і 1.60 даляры за плітку 30 цм”.
XS
SM
MD
LG