Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы тэракт у Іраку


БАГДАД Сёньня ў ірацкай сталіцы адбыўся моцны выбух каля цэнтру па набору салдатаў у новае ірацкае войска. Загінулі прынамсі 35 чалавек, параненыя каля 140. Ля уваходу ў будынак, дзе знаходзілася шмат навабранцаў, выбухнуў грузавік, поўны гарматнымі снарадамі, якім кіраваў тэрарыст-самазабойца. З нагоды чарговага тэракту кіраўнік часовага ўраду Іраку Іяд Алаўі заявіў:"Гэтай хвалі гвалту мы чакалі. Нам супрацьстаяць ворагі Іраку. Наш ўрад пойдзе наперад, мы не саступім ворагам – як у самім Іраку, гэтак і за яго межамі, дзе б то ні было". Учора ракетамі была абстраляная амэрыканская вайсковая база непадалёк ад Багдаду – загінулі тры амэрыканскія салдаты. Учора ж адбыліся новыя дывэрсіі на нафтаправодзе каля Басры. У выніку экспарт ірацкай нафты быў спынены прынамсі на 2 дні.
XS
SM
MD
LG