Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адзін падазраваны ў паклёпе на Лукашэнку ў Горадні


Аляксандар Васільеў—намесьнік старшыні страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі прызнаны падазраваным па справе аб публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі. Спадару Васільеву далі падпісаць пастанову аб прызнаньні яго падазраваным і ўзялі зь яго падпіску аб нявыезьдзе. Гэта адбылося сёньня пасьля 17-ці гадзінаў у Ленінскай раённай пракуратуры Горадні. Заўтра яго выклікаюць у пракуратуру на допыт. Абвінавачаным па гэтай справе прызнаны і старшыня страйкаму Валеры Леванеўскі, які зь 19 траўня знаходзіцца ў гарадзенскім сьледчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у тым, што ён вырабіў і распаўсюдзіў улётку з абразьлівым для прэзыдэнта краіны тэкстам. Адносна спадара Леванеўскага распачатая крымінальная справа паводле другой часткі артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу.
XS
SM
MD
LG