Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз заклікаў Іран выканаць усе патрабаваньні МАГАТЭ


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз сёньня заклікаў Іран выканаць усе патрабаваньні Міжнароднай агенцыі атамнай энэргетыкі. МАГАТЭ распрацавала праект рэзалюцыі, у якой Іран крытыкуецца за адмову ў поўнай ступені супрацоўнічаць з МАГАТЭ. Сёньня прэзыдэнт Ірану Мохамэд Хатамі заявіў, што Тэгеран можа аднавіць вытворчасьць узбагачанага ўрану. “Калі МАГАТЭ прыме такую рэзалюцыю, Іран больш ня будзе зьвязаны абяцаньнямі спыніць вытворчасьць узбагачанага ўрану”, сказаў прэзыдэнт Ірану Мохамад Хатамі. ЗША абвінавачваюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі пад прыкрыцьцём мірнай праграмы атамнай энэргіі
XS
SM
MD
LG