Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт іракскай нафты прыпыніўся на два дні з прычыны новых дывэрсіяў на нафтаправодах


БАГДАД. Экспарт іракскай нафты прыпыніўся на два дні з прычыны новых дывэрсіяў на нафтаправодах. Сёньня каля гораду Басра былі падарваныя два ўчасткі нафтаправоду, які ўжо былі пашкоджаныя ў выніку ранейшых тэрактаў. На поўначы Іраку, у горадзе Кіркук, забіты кіраўнік службы бясьпекі дзяржаўнай нафтавай кампаніі. Сёньня ж міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, што радыкальны шыіцкі лідэр Мактада Ас-Садр загадаў сваім узброеным паплечнікам пакінуць горад Нэджэф.
XS
SM
MD
LG