Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі краінаў-донараў паабяцалі выдаткаваць для Грузіі мільярд даляраў дапамогі


БРУСЭЛЬ. Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі краінаў-донараў Грузіі паабяцалі выдаткаваць для Грузіі мільярд даляраў дапамогі – удвая больш, чым спадзяваліся грузінскія ўлады. Самую вялікую дапамогу аказвае ЗША – 360 мільёнаў даляраў, Эўразьвяз на другім месцы – 125 мільёнаў. Камісар Эўразьвязу ў справах замежнай палітыкі Хаўер Саляна заявіў, што Грузія зрабіла істотны прагрэс у барацьбе з карупцыяй і зьмяншэньні беднасьці ў краіне. Саляна заявіў гэта пасьля сустрэчы ў Брусэлі з прэм’ер-міністрам Грузіі Зурабам Жванія..
XS
SM
MD
LG