Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Мілошавіча ня здымуць абвінавачваньні ў генацыдзе


ГААГА Міжнародны трыбунал сёньня адхіліў хадайніцтва адвакатаў Слабадана Мілошавіча зьняць з былога прэзыдэнта Югаславіі абвінавачваньне ў генацыдзе. На думку адвакатаў, прызначаных трыбуналам, пракуроры не прадставілі дастаткова доказаў па гэтым артыкуле. Генацыд – найцяжэйшае з 66 прадстаўленых Мілошавічу абвінавачваньняў. Сярод іх – злачынствы супраць чалавецтва і ваенныя злачынствы падчас войнаў у Харватыі, Босьніі і Косаве ў 90-я гады.
XS
SM
MD
LG