Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 16 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 16 чэрвеня.

“Звязда”, 1934 год:

“Пабудова стадыёна “Дынама” — буйнейшы ўклад у соцыялістычнае фізкультурнае будаўніцтва не толькі БССР, але і ўсяго Саюза. Будаўніцтва заняло параўнальна невялікі тэрмін, не больш года, хоць работа праведзена аграмаднейшая, асабліва ў частцы нівеліроўкі і планавання мясцовасці… Дасканалае футбольнае поле, рад пляцовак для ручнога мяча (тэніс, валейбол, баскетбол), цір і гімнастычны ваенна-палявы гарадок — усё гэта забяспечыць велізарнейшы рост і аўладанне фізкультурнікамі-дынамаўцамі спартыўнай тэхнікай”.

“ЛіМ”, 1964 год:

Акадэмік АН БССР І.С.Лупіновіч “падкрэсліў у сваім выступленні, што хімізацыя, якая намечана і ажыццяўляецца ў Савецкім Саюзе, самым істотным чынам адрозніваецца ад хімізацыі, якую праводзілі і праводзяць капіталістычныя краіны… У Савецкай краіне галоўная мэта планаў хімізацыі — чалавек. Нам трэба не проста атрымліваць высокі ўраджай, але ведаць, што гэта карысны ўраджай, быць упэўненым у яго выдатных біялагічных якасцях. Гэтая задача робіць працу нашых вучоных больш складанай, але высакароднай і ўдзячнай”.

“Могилёвские ведомости”, 1994 год. На пытаньне, ці гатовы ён прайсьці мэдычнае абсьледаваньне, Аляксандар Лукашэнка адказвае:

“Прапаную ўсім кандыдатам у прэзыдэнты падтрымаць вашую прапанову і прайсьці мэдычнае абсьледаваньне. Абяцаю першым надрукаваць заключэньне мэдыкаў. Здароўем Бог не пакрыўдзіў (каб не сурочыць!). У маладосьці актыўна займаўся спортам. Дый цяпер не адмаўляю сабе ў задавальненьні пайграць з хлопчыкамі ў футбол ці разьмяцца гіраю. Так што хаваць тут мне няма чаго”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG