Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія тэлеканалы: “Не гаворым пра Лукашэнку”


Сяргей Навумчык, Прага На пачатку галадоўкі некаторыя назіральнікі выказвалі меркаваньне, што яна набудзе шырокі грамадзкі розгалас, дзякуючы не афіцыйным беларускім СМІ, а менавіта расейскім тэлевізійным каналам, якія вяшчаюць на тэрыторыю Беларусі.

Між тым, толькі тэлеканал НТВ паказаў інфармацыйны сюжэт пра галадоўнікаў. Чым патлумачыць такое стаўленьне расейскіх дзяржаўных каналаў да акцыі пратэсту ў Менску? Вось што кажа былы загадчык карэспандэнцкага пункту НТВ у Беларусі Павал Селін:

(Селін: ) “Калі ўважліва прыглядзецца, па вялікім рахунку, у Расеі Лукашэнка – гэта проста віртуальны вобраз, створаны менавіта тэлебачаньнем. Тэлеканаламі, якія яго вельмі часта паказвалі ў сярэдзіне 1990-х, у канцы 1990-х гадоў, нават на пачатку 2000-х. І цяпер вось гэты віртуальны вобраз – ён памалу сыходзіць з Расеі, яго проста няма. Ён недзе далёка, варыцца ва ўласнай кашы, ну няма яго – і няма. Вось напрыклад, перад мінулымі выбарамі прэзыдэнцкімі ў Расеі, “пуцінскімі”, казалі “не гаворым на дзяржаўных каналах пра Лукашэнку”. Зь якой прычыны? Каб не абуджаць у пэўнай часткі расейскага электарату настальгічных успамінаў пра сьветлае савецкае мінулае. "Сьветлае", канечне, у двукосьсях. Для кагосьці яно, гэтае мінулае, такое "сьветлае", як і ў Беларусі – мы ведаем, якой яна некаторым з Расеі здаецца: спакойная ціхая краіна, дзе нібыта няма злачыннасьці, і нібыта няма карупцыі, дзе моцная рука і жалезны кулак, і гэтак далей”.
XS
SM
MD
LG