Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абяцаў Хаміду Карзай дапамагаць у адбудове Афганістану


ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж заявіў прэзыдэнту Афганістану Хаміду Карзай, што ЗША гатовыя дапамагчы Афганістану стаць дэмакратычнай, квітнеючай краінай. Буш адзначыў, што адміністрацыя поўная рашучасьці спрыяць умацаваньню афганскай эканомікі. Раней Хамід Карзай падзякаваў Злучаным Штатам за дапамогу ў адбудове Афганістану. Выступаючы перад дзьвумя палатамі амэрыканскага Кангрэсу ён заклікаў ЗША працягваць інвэстыцыі ў афганскую эканоміку . Некалькі гадзінаў раней, у Кабулі каля 100 удзельнікаў дэманстрацыі патрабавалі адстаўкі Карзая, паколькі ў адпаведнасьці з мірным пагадненьнем, ягоны тэрмін на гэтай пасадзе-кончыўся.
XS
SM
MD
LG