Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герман Гроэ: “Мы хочам, каб у Нямеччыне своечасова адрэагавалі на беларускую сытуацыю”


Ул. інф. “Як акцыя пратэсту галадоўка ёсьць надзвычайным захадам, які ўжываюць у выпадку, калі парушэньне правоў чалавека дасягнула апошняй мяжы”, — так лічыць дэпутат нямецкага Бундэстагу, старшыня рабочай групы па правах чалавека пры парлямэнцкай фракцыі ХДС/ХСС Герман Гроэ. Разам з калегамі па партыі нямецкі палітык выказвае салідарнасьць зь беларускімі дэпутатамі і спадзяецца, што шырокая міжнародная падтрымка беларускіх галадоўнікаў ёсьць перадумовай таго, каб сытуацыя ў Беларусі істотна палепшылася.

У пятніцу ўвечары фракцыя ХДС/ХСС пры нямецкім Бундэстагу прыняла адмысловую рэзалюцыю па Беларусі для нямецкай грамадзкасьці і нямецкага ўраду. Падобныя заявы зрабілі і прадстаўнікі іншых фракцыяў пры нямецкім парлямэнце. На што разьлічваюць нямецкія палітыкі?

(Гроэ: ) “Мы хочам і вельмі разьлічваем на тое, што беларуская сытуацыя стане шырока вядомай. Мы хочам, каб на гэтую сытуацыю адрэгавалі, прычым, не запозьнена, а своечасова, як кіраўніцтва Нямеччыны, так і нямецкая грамадзкасьць. Сваёй акцыяй беларускія дэпутаты зьвяртаюць увагу на перавыбарчую сытуацыю ў краіне, тую агрэсію, якая назіраецца з боку беларускага прэзыдэнта Лукашэнкі да ўсіх апазыцыянэраў. Такі захад мусіць выклікаць усебаковую салідарнасьць”.

(Карэспандэнтка: ) “Спадар Гроэ, вядома, што да галадоўкі як формы пратэсту зьвяртаюцца ня толькі беларускія палітыкі, але і апанэнты рэжымаў зь іншых краінаў. Ці выказвала вашая фракцыя сваю салідарнасьць у іншых выпадках і чаго вы змаглі дасягнуць, выкарыстоўваючы падобны міжнародны пратэст?”

(Гроэ: ) “Мы заўсёды падтрымліваем парлямэнтароў зь іншых краінаў. Напрыклад, мы выказвалі сваю салідарнасьць з курдзкімі дэпутататамі ў Турэччыне, якія перасьледаваліся ўладамі і знаходзілася ў зьняволеньні. Цяпер нашая міжнародная салідарнасьць і патрымка, наш міжнародны пратэст прывёў да іхнага вызваленьня. Міжнародны пратэст дасягае сваіх мэтаў. У цяперашнім канкрэтным выпадку мы зьвярнуліся да нямецкага ўраду, каб той больш пільна паставіўся да сытуацыі ў Беларусі, патрабаваў ад Менску выконваць усе ратыфікаваныя ім пагадненьні ў галіне правоў чалавека, каб найхутчэй даслаў запарашэньне назіральнікам АБСЭ на выбары. Я лічу, што акцыя галадоўкі, якая распачатая ў Менску і знайшла падтрымку ў іншых краінах, прывядзе да ўвагі да Беларусі ва ўсім сьвеце. Таксама лічу, што гэта ёсьць перадумовай дзеля таго, каб сытуацыя ў Беларусі палепшылася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG