Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску галадуюць ужо пяцёра актывістаў АГП


Да тых, хто распачаў галадоўку ўчора, далучылася Лідзія Францава. Таксама сёньня галадоўнікаў адведаў намесьнік старшыні Віцебскага незалежнага прадпрымальніцкага прафсаюзу Барыс Элькін. Ён падзяліўся досьведам, які набылі прадпрымальнікі ў часе лютаўскае галадоўкі на крытым рынку “Мішэль”.

Прадпрымальнікі перадалі сабраныя імі грошы на ваду для галадоўнікаў ды запэўнілі, што гатовыя падтрымаць палітычную галадоўку аднадзённым страйкам 17-га чэрвеня.

Удзельнікі галадоўкі склалі лісты да кіраўніцтва горада і вобласьці з просьбаю паспрыяць выкананьню тых патрабаваньняў, якія першапачаткова выказалі дэпутаты Скрабец, Фралоў ды Парфяновіч.
XS
SM
MD
LG