Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея дамаглася ад Італіі і Францыі зьмякчэньня візавага рэжыму


МАСКВА: Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў падпісаў сёньня з Францыяй і Італіяй пагадненьні, якія павінны аблегчыць расейцам атрыманьне візаў гэтых краін. У пагадненьні гаворыцца пра больш даступныя візы для турыстаў, студэнтаў, заканадаўцаў, дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама пра шматразавыя, 5-цігадовыя візы для пэўнай групы расейцаў. Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што зьмякчэньне візавага рэжыму зьяўляецца для яго прыярытэтам. Эўразьвяз гатовы весьці з Масквой перамовы аб скасаваньні візаў, аднак пакуль расейцы наведваюць краіны Эўразьвязу толькі паводле візаў.
XS
SM
MD
LG