Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Валеры Леванеўскі ўжо паўтара месяца сядзіць за кратамі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Старшыня незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Валеры Леванеўскі ўжо паўтара месяца знаходзіцца за кратамі: спачатку ў міліцэйскім спэцпрыёмніку, а з 19 траўня — у гарадзенскім сьледчым ізалятары. Яму прад’яўлена абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі. Сьледчыя лічаць, што В.Леванеўскі вырабіў і распаўсюдзіў улётку з абразьлівым тэкстам. Сьледзтва вядзе Ленінская раённая пракуратура Горадні.

Сёньня жонка Валерыя Леванеўскага Марына перадала яму ў ізалятар прадукты, цыгарэты, пісоўную паперу ды іншыя рэчы. У сям’і Леванеўскіх цяпер экзамэнацыйны час. Сыны-студэнты Зьміцер і Ўладзімер здаюць залікі, дачка Каця рыхтуецца да выпускнога балю. Падчас ператрусу ў кватэры ў іх забралі кампутарную тэхніку, дыскеты, кампакт-дыскі. Хлопцы напісалі сьледчаму пракуратуры Альфрэду Танкевічу, каб ім вярнулі патрэбныя для вучобы рэчы — кампутары ды іншае. Адказу няма. З ізалятару Валеры Леванеўскі таксама піша такія хадайніцтвы.

(Леванеўская: ) “Ён кожны дзень піша паперы — ці то скаргу, ці то хадайніцтва, каб вярнулі нам часткова нейкія жыцьцёва неабходныя рэчы. Напрыклад, мабільны тэлефон старэйшага сына Дзімы, які яму вельмі патрэбны. Яго чамусьці не вяртаюць. Маглі бы і кампутары вярнуць — тое, што сапраўды патрэбна дзецям цяпер, калі яны сэсію здаюць”.
XS
SM
MD
LG