Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар прэзыдэнта Польшчы сочыць за галадоўкай у Беларусі


Дзяржсакратар канцылярыі польскага прэзыдэнта Аляксандра Кавасьнеўскага Тадэвуш Івіньскі сказаў Радыё Свабода, што сочыць за галадоўкай беларускіх парлямэнтароў і палітыкаў ды з павагай ставіцца да іхнага выбару.

(Івіньскі: ) “Гэта, канечне, пытаньне, які вынік будзе мець галадоўка. Дэпутаты спрабуюць зьвярнуць увагу беларусаў на неабходнасьць зьменаў у выбарчым заканадаўстве напярэдадні выбараў. На маю думку, калі казаць пра кароткатэрміновую пэрспэктыву, дык гэтага можа і не атрымацца, але з упэўненасьцю можна сказаць, што акцыя галадоўнікаў – гэта струменьчык, які можа ператварыцца ў вялікую раку пераменаў”.
XS
SM
MD
LG