Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 15 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 15 чэрвеня.

“Віцебскі рабочы”, 1944 год:

“У бягучым годзе, таксама як і ў 1942 і 1943 г.г., 14 чэрвеня з’яўляецца днём дэманстрацыі салідарнасці Аб’еднаных Нацый у іх агульнай барацьбе супроць агрэсіі. Адзначаючы гэты дзень, Совет Народных Камісараў СССР запрапанаваў усім совецкім дзяржаўным установам 14 чэрвеня гэтага года падняць на сваіх будынках Дзяржаўны Флаг Саюза Совецкіх Соцыялістычных Рэспублік у чэсць Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі і іншых Аб’еднаных Нацый, якія таксама адпаведным чынам адзначаюць гэты знамянальны дзень”.

“Чырвоная змена”, 1954 год. Пра зьмест 1-га тому “Гісторыі Беларускай ССР”:

“У гэтых раздзелах паказана, што літоўскія князі, выкарыстаўшы феадальную раздробленасць, а таксама аслабленне старарускіх зямель у выніку татара-мангольскага нашэсця, захапілі заходнія вобласці Русі, устанавілі сваё панаванне ў беларускіх землях. У кнізе паказваецца, што беларускі народ вёў няспынную барацьбу з літоўскімі феадаламі за ўз’еднанне з брацкім рускім народам… Першы том “Гісторыі Беларускай ССР” выйшаў пад рэдакцыяй правадзейнага члена Акадэміі навук БССР В.Н.Перцава і кандыдатаў гістарычных навук К.І.Шабуні і Л.С.Абецэдарскага”.

“Свабода”, 1994 год:

“Да кіраўніцтва Менскіх гарадзкіх радыёсетак зьвярнуўся пэнсыянэр Міністэрства абароны Ўладзімер Кармілкін, які запатрабаваў адключыць у ягонай кватэры “радыёкропку”. Ён вырашыў гэта зрабіць пасьля таго, як былі забароненыя радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная” і “Крыніца”. “Я не хачу траціць сваю невялікую пэнсыю на фінансаваньне радыё, дзе ўведзена цэнзура”, — заявіў сп. Кармілкін. Ён сказаў таксама, што яшчэ трое ягоных знаёмых запатрабавалі адключыць у іх “радыёкропкі”.
XS
SM
MD
LG