Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вядомыя палітыкі з Бундэстагу патрабуюць ад кіраўніцтва Нямеччыны ўзяць пад пільны кантроль беларускую сытуацыю з галадоўнікамі


Вядомыя нямецкія палітыкі, сябры Бундэстагу Ўта Цапф, Герман Гроэ, Ірмгард Карвацкі, Меланіе Освальд ды іншыя занепакоеныя той палітычнай сытуацыяй, якая ўстанавілася ў Беларусі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў выказваюць падтрымку сваім беларускім калегам Валеру Фралову, Уладзімеру Парфіновічу, Сяргею Скрабцу. Апошнія беларускія падзеі абмяркоўваліся ў шэрагу дэпутацкіх групаў: па зьнешняй палітыцы, правах чалавека, гуманітарнай дапамозе. Як лічаць нямецкія палітыкі, галадоўка-пратэст, якую ад 3-га чэрвеня вядуць апанэнты лукашэнкавага рэжыму і дa якой з кожным днём далучаюцца іншыя беларусы, ёсьць крайняй формай палітычнага супраціву і тоіць рэальную пагрозу для чалавечых жыцьцяў. “Страйк мусіць скончыцца без ахвяраў, і ў гэтым павінна быць зацікаўленае і кіраўніцтва краіны, і апазыцыя. Урад Беларусі павінен пайсьці насустрач патрабаваньням галадоўнікаў”, – перакананыя сябры Бундэстагу. Яны таксама бачаць неабходнасьць у тым, каб прысьпешыць афіцыйны накіраваць афіцыйныя запрашэньні на выбары для назіральнікаў АБСЭ. Сябры Бундэстагу патрабуюць ад кіраўніцтва Нямеччыны ўзяць пад пільны кантроль беларускую сытуацыю з тым, каб у гэтае апошняй дыктатуры Эўропы адбылася празрыстая выбарчая барацьба і прайшлі дэмакратычныя выбары. Заявы сябраў Бундэстагу распаўсюджаныя па каналах нямецкіх СМІ.
XS
SM
MD
LG