Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкіх “неабыякавых людзей” выклікалі ў міліцыю


Справа, зьвязаная зь незаконным затрыманьнем удзельнікаў акцыі, прысьвечанай памяці генэрала Захаранкі, якая прайшла 7 траўня ў Наваполацку, займела свой працяг. Афіцыйнымі позвамі яе ўдзельнікі былі выкліканыя ў міліцыю.

Нагадаем, што Наваполацкім гарадзкім судом згаданая справа была зачыненая з-за адсутнасьці складу правапарушэньня. Адначасова апраўданыя судом удзельнікі акцыі зьвярнуліся да начальніка Наваполацкага гарадзкога аддзелу нутраных справаў зь пісьмовай просьбай: паведаміць, хто непасрэдна даваў загад на затрыманьне. Адказу на такі зварот пакуль што няма, а тым часам выкліканым у міліцыю грамадзянам прапанавалі напісаць дадатковыя тлумачэньні, зьвязаныя з абставінамі затрыманьня.

Пісьмовы адказ, аднак, напісаў толькі адзін з затрыманых, іншыя ж заявілі, што гэта яны, удзельнікі акцыі, чакаюць адпаведных тлумачэньняў. Адначасова яны паведамілі, што непасрэдна да работнікаў міліцыі, якія ажыцьцяўлялі затрыманьне, ніякіх прэтэнзіяў ня маюць.
XS
SM
MD
LG