Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ асуджае галадоўку дэпутатаў


13 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-хрысьціянскай Партыі БНФ, на якім быў заслуханы даклад лідэра арганізацыі Зянона Пазьняка. Ён адзначыў, што набліжаюцца важныя для Беларусі падзеі (выбары-2004 і выбары-2006), і пачынаецца “імітацыя агентурных ініцыятываў і актыўнасьць падстаўных”. Спадар Пазьняк заявіў, што некаторыя пачынаюць “галадаць з другасных прычынаў і г.д., у той час, калі рэальна зьнішчаюць асноўныя каштоўнасьці нацыі, калі рыхтуецца рэальная інкарпарацыя краіны”.

Паводле прэсавай службы КХП, на Сойме выступілі яго сябры з розных рэгіёнаў Беларусі, якія казалі пра фальшывую сутнасьць псэўдаапазыцыі. “Цяперашняя шумная “галадоўка” палатнікаў ёсьць узорам падману насельніцтва і міжнароднай супольнасьці з мэтай атрыманьня грошай на гранты і палітычнага капіталу. Некаторыя зь сяброў Сойму ў 1990-я гады ўдзельнічалі ў палітычных галадоўках. Яны выказалі недавер да вадэвільнага шоў, арганізаванага палатнікамі лукашэнкаўскага псэўдапарлямэнту”.
XS
SM
MD
LG