Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нарада краінаў Арганізацыі Ісламская канфэрэнцыя


СТАМБУЛ У турэцкай сталіцы пачалася троздзёная нарада краінаў Арганізацыі Ісламская канфэрэнцыя. У ёй удзельнічаюць міністры замежных справаў і дыпляматы з 57 краінаў. Галоўныя тэмы форуму – сітуацыя ў Іраку і палестына-ізральскі канфлікт. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан , зьвярнуўшыся да нарады Ісламскай канфэрэнцыі, заклікаў мусульманскія краіны падтрымаць новы часовы ўрад Іраку. У звароце Анана таксама ўтрымліваецца заклік да Ізраілю спыніць забойствы палестынскіх баевікоў, і да палестынцаў – спыніць тэрарыстычныя напады на ізраіліцянаў. Сёньня ў Стамбуле каля будынку банка адбыўся выбух бомбы. Паранены адзін супрацоўнік банку.
XS
SM
MD
LG