Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ абмяркоўвае ядзерную праграму Ірану


ВЕНА Рада кіраўнікоў Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ) сёньня абмяркоўвае ядзерную праграму Ірану. У рэзалюцыі , прапанаванай Велікабрытаніяй, Нямеччынай і Францыяй, утрымліваецца крытыка Тэгэрану за недастатковае супрацоўніцтва з МАГАТЭ. Напачатку сёньняшняга пасяджэньня кіраўнік МАГАТЭ Махамад Эль Барадэі выказаў неўпэўненасьць у тым, што Іран перадаў экспэртам ААН усю інфармацыю пра сваю ядзерную праграму, прынамсі адносна ўзбагачэньня ўрану. Іранскі міністар замежных справаў Камаль Харразі заявіў, што Іран ня згодны з абмежаваньнямі яго ядзерных распрацовак , якія паводле міністра маюць выключна мірны характар. Заходнія краіны падазраюць Іран у спробах стварыць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG