Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы тэракт у Багдадзе.


БАГДАД У цэнтры ірацкай сталіцы сёньня ў выніку выбуху бомбы загінулі прынамсі 7 чалавек. Сярод загіблых – два брытанскіх і адзін францускі сьпэцыялісты. Кіраўнік часовага ўраду Іраку Іяд Аллаўі заявіў сёньня наступнае: "Тое, што адбылося – гэта брытальны і адначасна баязьлівы акт. Загінулі 5 замежных цывільных сьпэцыялістаў, яшчэ трое – цяжка параненыя. Гэтыя людзі дапамагалі Іраку аднаўляць энэргазабесбпячэньне краіны. Трэба сказаць, што сярод загіблых і параненых – шмат іракцаў". Выбух адбыўся ў гандлёвым раёне гораду, падчас праезду аўтакалёны з замежнікамі. Паводле некаторых дадзеных колькасьць загіблых перавышае 12 чалавек, бо некалькі чалавек загінулі, калі ў выніку выбуху абрынуўся адзін з суседніх будынкаў. Некалькі салдатаў навазэлянскага вайсковага кантынгэнту былі сёньня параненыя ў выніку мінаметнага абстрэлу каля Басры. Сёньня амэрыканскія ваеныя ўлады вызвалілі некалькі сотняў вязьняў з багдацкай турмы Абу-Грэйб. Гэтая турма набыла ўсясьветную вядомасьць у сувязі з фактымі катаваньняў амэрыканскімі турэмшчыкамі ірацкіх вязьняў.
XS
SM
MD
LG