Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасаду прэзыдэнта Літвы прэтэндуюць Адамкус і Прунскене


ВІЛЬНЯ. У Літве адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Згодна з папярэднімі зьвесткамі, лідзіруе Валдас Адамкус, які ўжо займаў пасаду прэзыдэнта ў 1998 – 2003 гадох. За Адамкуса аддалі галасы блізка 30 працэнтаў выбарнікаў. Другое месца – у кіраўніцы першага постсавецкага ўраду Літвы Казімеры Прунскене – яна набрала 22 працэнты галасоў. Адамкус і Прунскене выйшлі ў другі тур выбараў, які адбудзецца 27 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG