Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: прэзыдэнт будзе абраны ў другім туры выбараў


БЯЛГРАД. У другі тур выбараў прэзыдэнта Сэрбіі выйшлі кандыдат ад нацыяналістычнай Сэрбскай радыкальнай партыі Томіслаў Нікаліч і старшыня рэфармісцкай Дэмакратычнай партыі Барыс Тадзіч. За Нікаліча прагаласавалі звыш 30 працэнтаў выбарнікаў, тады як Тадзіч набраў больш за 27 працэнтаў галасоў. Усяго на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі прэтэндавалі 15 кандыдатаў. Гэта ўжо чацьвертая за апошняга паўтара году спроба абраць сэрбскага прэзыдэнта -- нізкая яўка выбарнікаў не дазваляла прызнаць выбары за адбытыя. Цяпер палажэньне пра мінімальную яўку адмененае.
XS
SM
MD
LG