Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГАТЭ абмяркоўвае ядзерную праграму Ірану


ВЕНА. Рада кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) пачне сёньня абмеркаваньне пытаньня пра ядзерную праграму Ірану. У рэзалюцыі, прапанаванай Францыяй, Нямеччынай і Вялікабрытаніяй, зьмяшчаецца крытыка іранскіх уладаў за непасьлядоўнае супрацоўніцтва з МАГАТЭ. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі заявіў, што Тэгеран не пагаджаецца на абмежаваньне сваіх ядзерных распрацовак -- яны, паводле міністравых словаў, носяць выключна мірны характар.
XS
SM
MD
LG