Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Водгукі слухачоў - 11 чэрвеня


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Спадар: ) “Добры дзень, Свабода! Сябра мой Ібрагім, татарын, распавёў мне чукоцкую прыпавесьць, лічу яе вартай шырэйшага розгаласу. Вось такая прыпавесьць:

Памірае стары чукча і наказвае свайму сыну: “Беражы чум.” – “Добра”, – кажа сын. “Беражы аленяў”. – “Добра”, – кажа сын. “Сабак беражы”. – “Добра”. “Тундру беражы”. – “Добра”, – згаджаецца сын. “І апошняе”, – завяршае бацька, – “беларусаў беражы”. “А гэта нашто?” – пытаецца сын. – “Не пытайся, а выконвай. Як памрэ беларус, сам дурны будзеш. Так што беражы беларуса і шануй яго”.

Жыве чукча! Жыве Беларусь! І абодва няхай сьцерагуцца д’ябла-сатаны!”

(Віктар Буто: ) “Паслухайце маёй разумнай парады. Я прайшоў празь пяць палітычных папераджальных галадовак. Кожная зь іх магла пазбавіць мяне ня толькі здароўя, але і жыцьця. На гэтыя акцыі было напляваць чыноўнікам, дэпутатам і іншым, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе. Таму я прашу генэрала Фралова і іншых, што пратэстуюць пры дапамозе галадоўкі, тэрмінова спыніць яе й выйсьці, пакуль яшчэ ня позна. Бо на крымінальнікаў трэба ўплываць больш пісьменна і бясьпечна, то бок, празь іншыя дзяржавы, міжнародныя структуры, якія пакуль бязьдзейнічаюць або толькі ствараюць бачнасьць выкананьня працы й дзейнасьці, калі тычыцца безабаронных грамадзянаў Беларусі на эўрапейскім, міжнародным узроўні.”

(Слухач: ) “Добрай раніцы, Радыё Свабода! Я хачу выказаць сваю падтрымку галадоўнікам і выказаць ім вялікае дзякуй за іх самаахвяраваньне, таму што гэтыя людзі хочуць, каб наш Выбарчы кодэкс быў зьменены. Гэты кодэкс дае права фальсыфікаваць вынікі выбараў. Гэта ж гаворыць пра тое, што нашай уладай не паважаецца воля нашага народу. Нашто тады праводзіць гэты спэктакль? Лепш гэтыя грошы, якія трацяцца на гэтыя выбары, накіраваць на лячэньне нашых дзяцей-інвалідаў, якіх цяпер у нас налічваецца трыццаць тысяч, трыццаць тысяч дзетак, якія патрабуюць ласкі і дапамогі. Таму лічу, што галадоўка, якая цяпер праходзіць – гэта вымушаная галадоўка. Яна патрабуе, каб людзі зьвярнулі ўвагу на гэты факт, факт фальсыфікацыі, і падтрымалі нашых галадоўнікаў. Дзякуй за ўвагу.”

(Слухач: ) “На вашае пытаньне “Чым скончыцца галадоўка нашых мужных дэпутатаў?” адкажу так: усё залежыць ад таго, ці будуць у іх пасьлядоўнікі, ці падтрымаюць іх іншыя, і колькі людзей да іх далучыцца. Ініцыятары галадоўкі зразумелі, што трэба нешта пачынаць рабіць, нешта трэба рабіць. І не да ўлады яны імкнуцца, а хочуць пабудзіць людзей, пакласьці канец гэтаму рэжыму. Чаму толькі Лукашэнка мае права змагацца за ўладу? Калі ж нехта іншы, дык той ужо злачынец, здраднік і г.д.?”

(Слухач: ) “Хачу выказацца наконт Марыніча. У нас сумленных людзей ня любяць, калі сказаў праўду – пасодзяць, КДБ падкіне яму і наркотыкі, і зброю, і даляры – што заўгодна, і павесяць на яго, і засудзяць, альбо зьнікне ўвогуле. Нашая сыстэма была, ёсьць і будзе савецкая, камуністы-кэгэбісты як былі пры ўладзе, так яны і засталіся. І яны катуюць народ, яны жывуць за кошт народу, а народ галадуе, пакутуе, а яны жыруюць за кошт народу.

Другое пытаньне: наконт зьмены Выбарчага кодэксу і трэцяга тэрміну прэзыдэнта. Я лічу, што фінансы зараз пры ўладзе, і яны зробяць усё, што змогуць, а мы, выбаршчыкі, ня маем ніякіх правоў. Выбары робіць дзяржава, а ня мы робім. Калі толькі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый зможа зрабіць выбарчыя камісіі з замежнікаў на ўсёй постсавецкай прасторы, тады будуць сапраўдныя выбары, але ня нашыя. Нашыя халуі робяць усё што трэба, і ён заўсёды пераможа, які б ня быў кодэкс, якая б ні была Канстытуцыя. Мы пражылі ўжо 80 год і ведаем, што такое выбары ў Савецкім Саюзе і на постсавецкай прасторы.”

(Слухач: ) “Просьба да вас, каб вы прыцягнулі незалежных экспэртаў, эканамістаў, каб яны пракамэнтавалі паведамленьне, якое сёньня прайшло па Беларускім тэлебачаньні. Гэтыя клоўны расьпякаліся аб тым, што ў нас такое жыцьцё цудоўнае і г.д. Потым раптам кажуць, што недзе там за мяжой нейкі працэнт жыве ніжэй за пражытачны мінімум, і, на вялікі жаль – кажуць– у нас у рэспубліцы 23,6% сем’яў (толькі сем’яў!) таксама жывуць ніжэй за пражытачны мінімум. О брат! Дык гэта яны толькі сем’і ўзялі, і то надумана. А хай яны возьмуць два з паловай мільёны пэнсіянэраў, асабліва тых, хто ўжо працаваць ня можа, дык там ніжэй за рысу беднасьці, на мяжы жабрацтва. Знайдзіце чалавека, які б аб’ектыўна пракамэнтаваў. Затое ідэі ў нашых клоўнаў дзікія носяцца ў галаве! Кацёл кіпіць, дровы падкідаюць, агонь палае, а кацёл – пусты. Эканоміка дзеля эканомікі працуе, ці што, нешта не разумею? Эканоміка павінна працаваць на карысьць людзям, на іх жыцьцёвы ўзровень. Мы аб савецкім пэрыядзе толькі марым, гэта ж як пры камунізме жылі. Нашая пэнсія 120-132 рубля забясьпечвала нас на 100 адсоткаў, і нават езьдзілі на курорт “дзікунамі” адпачываць.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG