Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шыіцкі лідэр Ас-Садр заявіў, што падтрымае новы ўрад Іраку пры ўмове, калі ён здолее дамагчыся вываду амэрыканскіх войскаў з Іраку


БАГДАД. Радыкальны шыіцкі лідэр Мактада Ас-Садр заявіў, што ён падтрымае новы часовы ўрад Іраку пры ўмове, калі ён здолее дамагчыся вываду амэрыканскіх войскаў з Іраку. Як паведамляе памочнік Ас-Садра, ён гатовы да дыялёгу з новым ўрадам і заклікае яго усталяваць графік вываду войскаў. Адзелы Ас-Садра супрацьстаяць сілам кааліцыі у некаторых раёнах Іраку. У Багдадзе сёньня быў забіты намесьнік міністра замежных справаў Басам Саліх Куба. Невядомыя застрэлілі яго па дарозе на працу. У Іраку сёньня былі вызваленыя 7 турэцкіх будаўнікоў, якіх скралі напачатку гэтага тыдня. Выкрадальнікі патрабавалі, каб турэцкя будаўнічыя кампаніі спынілі працу ў Іраку і выступілі супраць амэрыканскай прысутнасьці ў краіне. Сёньня стала вядома пра забойства лібанскага закладніка, якога захапілі ў чацьвер разам з двума лібанцамі, чыё лёс застаецца невядомым. .
XS
SM
MD
LG