Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Паўднёвай Асэтыі заявіў аб спыненьні дачыненьняў з Грузіяй


МАСКВА. Лідэр самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асэтыя Эдуард Какойты заявіў аб спыненьні дачыненьняў з Грузіяй. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, Какойты выказаў упэўненасьць у тым, што ў бліжэйшай будучыні Паўднёвая Асэтыя ўвойдзе ў склад Расеі. Апроч таго ён абверг заяву грузінскіх уладаў аб накіраваньні ў Паўднёвую Асэтыю расейскай вайсковай тэхнікі. З гэткім жа абвяржэньнем выступіла й міністэрства абароны Расеі.
XS
SM
MD
LG