Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбы прызнаюць віну за рэзьню ў Срэбрэніцы


САРАЕВА. Вярхоўны міжнародны прадстаўнік у Босьніі Пэдзі Эшдаўн вітае прызнаньне ўладаў Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў у тым, што да забойства больш за 7 тысячаў мусульманаў у Срэбрэніцы ў 1995 годзе маюць дачыненьне службы бясьпекі басьнійскіх сэрбаў. У той жа час Эшдаўн адзначыў, што улады Рэспублікі павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб арыштаваць і выдаць суду асобаў, які падазраюць у вайсковых злачынствах. Міжнародны трыбунал у Гаазе кваліфікаваў масавыя расстрэлы ў Срэбрэніцы як генацыд.
XS
SM
MD
LG