Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыка разьвіталася з Роналдам Рэйганам


ВАШЫНГТОН. Амэрыка разьвіталася з Роналдам Рэйганам. Учора ўвечары 40-га прэзыдэнта ЗША пахавалі ў Каліфорніі на тэрыторыі прэзыдэнцкай бібліятэкі. З серады труна з целам Рэйгана знаходзілася ў Вашынгтонскім Капітоліі, дзе зь ім пасьпелі разьвітацца больш за 100 тысячаў чалавек. 40-вы прэзыдэнт ЗША памёр тыдзень таму ва ўзросьце 93 гадоў. Вось што сказала ягоная дачка Паці Дэвіс падчас разьвітальнай цырымоніі:^"У яго апошні момант, калі ён адчыніў вочы --якія не былі адкрытыя многа, многа дзён – і паглядзеў на маці, і ён паказаў нам, што каханьню не падуладныя ані хвароба, ані сьмерць,”-- сказала дачка Роналда Рэйгана Паці Дэвіс. У разьвітальнай паніхідзе ўзялі ўдзел 720 чалавек, блізкія і сябры Рэйгана. Раней у цырымоніі разьвітаньня з Рэйганам у Вашынгтоне ўзялі ўдзел 4 экс-прэзыдэнты ЗША і мноства былых і дзейных лідэраў сьвету, у тым ліку экс-прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і былая прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр.
XS
SM
MD
LG