Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобінскі суд адхіліў пазоў актывіста АГП, якога звольнілі з мэталюргічнага заводу


Сёньня судзьдзя Жлобінскага раённага суду Зоя Ласоўская адхіліла пазоў актывіста Аб`яднанай грамадзянскай партыі, былога дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Марата Афанасьева да адміністрацыі Беларускага мэталюргічнага заводу. Спадар Афанасьеў прад`явіў пазоў дырэкцыі за дыскрымінацыю яго як працаўніка. У сакавіку дырэкцыя заводу ў адзін дзень вынесла Афанасьеву як начальніку бюро адразу тры пакараньні. У іх ліку і скарачэньне ягонай пасады. Марат Афанасьеў лічыць дзеяньні адміністрацыі заводу палітычна матываваным перасьледам.
XS
SM
MD
LG