Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда правёў у міліцэйскім пастарунку амаль восем гадзінаў


Цягам двух апошніх дзён міліцыянты затрымлівалі яго на той час, пакуль Аляксандар Лукашэнка браў удзел у сэмінары для кіроўных работнікаў у Віцебску. Паводле словаў спадара Хамайды, у адказ на пытаньне “За што ж вы мяне столькі часу трымалі ў пастарунку?” яму давялося пачуць ад міліцыянтаў адказ: “За тое, што вы ня рады прыезду Лукашэнкі”.

Нічым іншым ні сёньняшняе, ні ўчорашняе ягоныя затрыманьні не былі абгрунтаваныя – міліцыянты нават не складалі пратаколаў пра парушэньне грамадзкага парадку.
XS
SM
MD
LG