Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры амэрыканцы параненыя ў выніку выбуху бомбы ў Багдадзе


БАГДАД: Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паведаміла, што тры вайскоўцы ЗША былі параненыя ў выніку выбуху бомбы. Інцыдэнт адбыўся ў паўдзённай частцы Багдаду-Саўдзія. Раней, амэрыканскія сілы ўступілі ў перастрэлку з паўстанцамі шыіцкага клірыка Аль-Садра ў Багдадзе. Паведамляецца, што двое дзяцей загінулі а 23 чалавекі былі параненыя . Шматнацыянальныя сілы бясьпекі ў цэнтральным Іраку паведамілі, што адзін з патрулёў трапіў пад абстрэл. Інцыдэнт здарыўся пасьля поўначы каля гораду Гілла.
XS
SM
MD
LG