Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з учорашняй атакай Кітай накіраваў у Афганістан сьледчую групу


ПЭКІН: Група супрацоўнікаў чыгуначнай кітайскай кампаніі накіравалася сёньня ў Афганістан, каб рассьледваць ўчорашнюю атаку, у выніку якой загінулі 11 кітайскіх рабочых. Група ў складзе 14 чалавек сарганізуе перавоз целаў заітых на Радзіму а таксама зоймецца 5 рабочымі, якія былі параненыя. Кітайскія рабочыя былі абстраляныя з аўтаматычнай зброі ў часе, калі спалі ў намётах недалёка ад дарогі ў правінцыі Кундуз, 250 кілямэтраў ад Кабулу. Прадстаўнікі кіатйскай кампаніі сустрэнуцца з афганскімі ўладамі, каб абмеркаваць пытаньні бясьпекі кітайскіх рабочых у будучыні. Сёньня, афганскія ўлады паведамілі, што ў сувязі з атакай былі затрыманыя два чалавекі, а за трыма іншымі вядзецца вышук.
XS
SM
MD
LG