Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клірыкі турэцкіх курдаў хочуць гаварыць казані на роднай мове


ІСТАМБУЛ: Мусульманскія клірыкі на паўдзённым усходзе краіны населеным курдамі заклікалі ўлады дазволіць ім гаварыць казані на курдзкай мове. У заяве апублікаванай ў Дыярбакіры адзначаецца, што “зьняцьце усіх абмежаваньняў у галіне правоў чалавека і свабодаў, дапаможа Турцыі ў перамовах аб далучэньні да Эўразьвязу.” Сёньня дзяржаўнае радыё і тэлебачаньне транслявала другую перадачу на курдзкай мове, гэтым разам у дыялекце Заза. Паўгадзінная праграма на курдзкай мове разьлічаная на станоўчую рэакцыю з боку міжнароднай супольнасьці. Цягам дзесяцігодзьдзяў турэцкія ўлады не прызнавалі сам факт існаваньня курдзкай меншасьці. На гэтым тыдні турэцкія ўлады вызвалілі з турмы Лэйлу Зану, і яшчэ трох курдзкіх актывістаў.
XS
SM
MD
LG