Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Марыніч застанецца ў ізалятары КГБ


Алег Грузьдзіловіч, Менск Цэнтральны суд Менску не задаволіў скаргу аб зьмене меры стрыманьня для Міхаіла Марыніча. Былы міністар застаецца ў ізалятары КГБ. Між тым, паводле адвакатаў, падставаў для пазбаўленьня яго волі няма.

Скарга аб зьмене меры стрыманьня для Міхаіла Марыніча разглядалася за зачыненымі дзьвярыма. Ужо праз гадзіну судзьдзя Вера Грабоўская-Дайнека таксама за зачыненымі дзьвярыма абвесьціла сваё рашэньне — скарга адваката Веры Страмкоўскай не задаволеная. Такім чынам, Міхаіла Марыніч і надалей застаецца ў сьледчым ізалятары КГБ “амэрыканка”, дзе яго трымаюць з 26 красавіка.

Вера Страмкоўская кажа, што прыводзіла некалькі аргумэнтаў на карысьць вызваленьня Міхаіла Марыніча. Сярод іх — тое, што выстаўленае яму абвінавачаньне ў незаконных дзеяньнях са зброяй не адпавядае такой меры стрыманьня як дасудовае пазбаўленьне волі, улічваючы асобу абвінавачанага. Таксама адвакат спасылалася на тое, што падчас затрыманьня Міхаіла Марыніча былі парушаныя адразу некалькі нормаў працэсуальнага права.

З боку пракурора Анатоля Ліска, паводле Веры Страмкоўскай, аргумэнтаў увогуле пададзена не было. “Пракурор толькі заявіў, што лічыць утрыманьне Марыніча пад вартай законным — і ўсё, ніякіх абгрунтаваньняў”, — кажа Вера Страмкоўская.

Адразу пасьля працэсу Вера Страмкоўская заявіла, што рашэньне аб адхіленьні яе скаргі будзе апратэставанае ў гарадзкім судзе. Згоду на такі крок загадзя даў Міхаіл Марыніч.

(Страмкоўская: ) “Ён не давяраў гэтаму рашэньню. Ягоная ўчорашняя заява адносна галадоўкі якраз была зьвязаная з парушэньнем ягоных канстытуцыйных правоў. Вось паглядзім, як на гэта адрэагуе гарадзкі суд”.

10 чэрвеня стала вядома, што Міхаіл Марыніч быў гатовы далучыцца да галадоўкі, якую трымаюць дэпутаты групы “Рэспубліка” і апазыцыйныя палітыкі. Ад гэтага кроку былога міністра ўстрымалі заклікі саміх галадоўнікаў, а таксама сваякоў. Між тым, Міхаіл Марыніч папярэдзіў кіраўніцтва КГБ, што пачне галадоўку 26 чэрвеня, калі да таго часу сьледзтва ня будзе завершанае і яго ня выпусьцяць на волю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG