Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 11 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 11 чэрвеня.

“Камунар Магілеўшчыны”, 1934 год:

“Ударнікі магілеўскай шоўкавай фабрыкі імя Куйбышава звярнуліся да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Соўнаркома БССР з просьбай перайменаваць г.Магілёў, у якім нарадзіўся герой Арктыкі, кіраўнік экспедыцыі на “Чэлюскіне” Отта Юльевіч Шмідт, у г.Шмідт. Ударнікі шоўкавай абяцаюць з такой-жа адданасцю і сталінскай упартасцю змагацца за генеральную лінію партыі, як гэта робіць т.Шмідт. Ударнікі абяцаюць зрабіць горад вартым славутага імя правадыра чэлюскінцаў”.

“Бацькаўшчына”, 1954 год:

“У хуткім часе “Бацькаўшчына”, пасьля сканчэньня друку твораў Власта (Ластоўскага), распачне перадрук аднэй з найпрыгажэйшых беларускіх паэмаў — “Сымона Музыкі” Якуба Коласа. Але ў нашым Выдавецтве ёсьць толькі Праскае выданьне “Сымона Музыкі” з 1942 году, якое зьяўляецца перадрукам савецкага выданьня паэмы, у якім цэлы рад месцаў антырасейскіх апушчаны. Для аднаўленьня гэтых месцаў нам патрэбнае першае выданьне першых трох частак “Сымона Музыкі” з 1918 году”.

“Свабода”, 1994 год:

“Нетрадыцыйным чынам зьбіраецца выкарыстаць эфірны час, адведзены для кандыдатаў у прэзыдэнты, “каманда” Зянона Пазьняка. Акрамя выступаў кандыдата і ягоных паплечнікаў, тэлегледачы пабачаць шматсэрыйны фільм “Невядомы Пазьняк”. Рэжысэр фільма — Уладзімер Колас, кампазытар — Ігар Лучанок. Чатырохсэрыйная кінастужка пра лёс, погляды, захапленьні Пазьняка, пра невядомыя шырокай публіцы бакі ягонага жыцьця будзе паказаная 8, 14, 20 і 21 чэрвеня”.
XS
SM
MD
LG