Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША:ў справаздачы аб сытуацыі ў сьвеце за 2003 год былі памылкі


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША прызнаў, што надрукаваная пры канцы красавіка штогадовая справаздача аб сытуацыі ў сьвеце ўтрымлівала істотныя памылкі. У дакумэнце ў прыватнасьці адзначалася, што ў 2003 годзе колькасьць тэрактаў у сьвеце пайшла на спад, тады як насамрэч назіралася адваротная тэндэнцыя. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што памылкі носяць тэхнічны характар. Паводле ягоных словаў, Вашынгтон не хацеў увесьці ў зман сусьветную грамадзкасьць. Дзярждэпартамэнт ЗША мае намер выпусьціць папраўлены варыянт справаздачы.
XS
SM
MD
LG