Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыўся саміт “вялікай васьмёркі” у штаце Джорджыя


СІ-АЙЛЭНД. Завяршыўся саміт “вялікай васьмёркі” у штаце Джорджыя. Апошняе паседжаньне было прысьвечана пытаньням дапамогі краінам Афрыкі і барацьбе са СНІДам. Сярод важных рашэньняў, што былі прынятыя на саміце – ініцыятыва сацыяльна-эканамічных рэформаў у краінах Блізкага Усходу й Паўночнай Афрыкі, двухгадовая адтэрміноўка выплатаў па запазычанасьцям для бяднейшых краінаў сьвету, барацьба з карупцыяй, беднасьцю і голадам, а таксама стварэньне міратворчага кантынгенту для краінаў Афрыкі. Было таксама прынятае рашэньне актывізаваць ізраільска-палестынскі мірны працэс. Узгоднена, што прадстаўнікі ЗША, Расеі, ААН і Эўразьвязу сустрэнуцца яшчэ ў гэтым месяцы, каб паспрабаваць аднавіць мірны плян на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG