Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Водгукі слухачоў - 9 чэрвеня


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Генадзь Выбігаў, Менск) “У Беларусі ўладу захапіла калгасна-саўгасная бандыцкая хунта, вакол якой аб’ядналіся ўсе цёмныя і бездухоўныя сілы. Ні ў якім разе нельга дапусьціць трэцяга тэрміну, гэты гарант Канстытуцыі насьміхаецца і зьдзекуецца з Канстытуцыі. Выказваю гарачую падтрымку галадоўшчыкам-дэпутатам: Скрабцу, Фралову, Парфяновічу ў іх патрабаваньні аб зьмене ў Выбарчым кодэксе. Свабода Марынічу!”

(Спадар: ) “Хацелася б, каб вашыя аналітыкі, журналісты давалі болей праўдзівую, аб’ектыўную і дакладную інфармацыю. Учора ў вашай аналітычнай праграме і спадар Фёдараў, і журналіст Радыё Свабода з Масквы казалі, што перамовы ў Сочы Лукашэнкі і Пуціна скончыліся на карысьць Расеі, кошт газу – 53 даляры за тону. Сёньня ж, калі скончыліся перамовы ў Менску Фрадкова зь кіраўніцтвам Беларусі, выявілася, што кошт – 46 даляраў. Значыць, прыярытэтныя перамовы былі, то бок трэба быць больш аб’ектыўнымі. Дзякуй”.

(Спадар: ) “Тэма анэкдотаў падымалася на Радыё Свабода, але прайшла неяк міма, незакранутай. Дык вось хацеў бы расказаць такі анэкдот. На драўляную лаўку сеў рускі і трапіў на кепска забіты цьвік. Раззлаваны, ускочыў, выдраў гэты цьвік і выкінуў. У той самай сытуацыі ўкраінец падняўся, раскачаў гэты цьвік, паклаў да кішэні – прыдасца. А беларус сеў на лаўку, трапіўшы на цьвік, падумаў: “А мо так і трэба?”

(Уладзімер Зьвернік: ) “Марыне Багдановіч. Дарагая Марыначка! Мая жонка Ала і я заўсёды захапляемся тваімі інтэлігентнасьцю, трываласьцю і абсалютна нечалавечай працаздольнасьцю. Сёньня мы нізка схіляем галовы перад тваёй мужнасьцю. Мы верым, што ў свой час журналісты назавуць цябе беларускай Жанай д’Арк. Але я кажу, што гэта наша проста Марына, бескарысьлівы і бескампрамісны змагар за лепшы лёс усіх беларусаў, якой будуць ганарыцца і твая дачура, і ўсе прыстойныя людзі нашай краіны.

Мы кожны на сваім месцы зробім усё, каб наблізіць канец ганебнаму рэжыму, і каб прызыў “За нашу і вашу свабоду” стаў у нашай краіне рэальнасьцю.

Трымайся, дарагая, бо твой гераічны прыклад – гэта адказ ныцікам на іхнае спрадвечнае пытаньне “Калі ня ён, дык хто?”. Ведай – ты не адна, з табой – Беларусь! Мы цьвёрда ўпэўненыя, жыве Беларусь, пакуль у нас ёсьць такія Марыны, Уладзі, Валеры, Сяргеі, Генадзі.

Твой намесьнік менскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Зьвернік. Шчасьця табе!”

(Спадарыня: ) “Хачу сказаць наконт дэпутатаў. Хоць я і маленькі чалавек, але мне хочацца сказаць, што вялікага плёну ня будзе, бо шайтанская сіла ў нас сядзіць у вярхах. І хачу папрасіць шаноўных дэпутатаў, каб яны хоць фрукты елі. Хачу папрасіць вас, папрасіць ўвесь сьвет, каб дапамаглі зьвергнуць гэтую сілу страшную, бо яны нічога адныя гэтыя дэпутаты ня зробяць. Дзякуй за ўвагу”.
XS
SM
MD
LG