Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўнікі сустрэліся з удзельнікамі акцыі ў падтрымку “Народнай Волі”


Пасьля завяршэньня акцыі ў падтрымку незалежнай газэты “Народная Воля” на Кастрычніцкім пляцы ў Менску, яе ўдзельнікі накіраваліся на Казарменны завулак, дзе ў кватэры Валерыя Фралова адбываецца галадоўка дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і актывістаў АГП і БНФ. Некалькі соцень чалавек віталі галадоўнікаў, выказвалі ім падтрымку, распытвалі пра апошнія падзеі й здароўе. Дэпутаты паведамілі пра свой запыт генэральнаму пракурору Беларусі з патрабавааньнем адмены незаконнага прысуду Аксаны Новікавай. Сустрэча з галадоўнікамі ў двары дома па Казарменным завулку доўжылася каля гадзіны пад пільным вокам міліцыі і спэцслужбаў, але закончылася без інцыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG