Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Роналд Рэйган (1983): “Мы хочам пашырыць і палепшыць радыёперадачы “Голасу Амэрыкі”, Радыё Свабодная Эўропа і Радыё Свабода”


RFE/RL Мы прапануем вам фрагмэнты прамовы прэзыдэнта ЗША Роналда Рэйгана, зробленай у ліпені 1983 году на 25-ю гадавіну адзначэньня тыдня паняволеных народаў.

(Роналд Рэйган: ) “І кожнаму чалавеку, які пакутуе ад тыраніі, ва Ўкраіне і ў Вугоршчыне, у Чэхаславаччыне, на Кубе і ва Віетнаме мы пасылаем нашую любоў і падтрымку і гаворым ім, што яны не самотныя. Мы гаворым ім: “Вашая барацьба – нашая барацьба”, “Вашая мара – нашая мара”, і калі-небудзь вы таксама будзеце свабоднымі.

Расейскі пісьменьнік Аляксандар Герцэн папярэджваў: “Ухіляцца ад слова ў абарону прыгнечанага – гэта злачынства”. Менавіта таму мы хочам пашырыць і палепшыць радыёперадачы “Голасу Амэрыкі”, Радыё Свабодная Эўропа і Радыё Свабода.

Скажыце дыктатарам: “Вы можаце кідаць у турмы вашых людзей. Вы можаце забіраць іх маёмасьць. Вы можаце забараніць іх саюзы. Вы можаце зьдзеквацца зь іх сьвятароў і дысыдэнтаў. Вы можаце забараніць іх вуснам вымаўляць імя Хрыста. Але вы ніколі ня здолееце разбурыць любоў да Бога і свабоды, якая гарыць у іх сэрцах. І яны перамогуць вас”.

З нагоды сьмерці 40-га прэзыдэнта ЗША прэзыдэнт нашага радыё Том Дайн выступіў з адмысловай заявай, у якой адзначаецца, што Роналд Рэйган быў вялікім барацьбітом за свабоду і дэмакратыю. Том Дайн падкрэсьлівае, што дзякуючы Рэйгану 1980-я гады былі “залатым векам” міжнароднага радыёвяшчаньня, фінансаванага Злучанымі Штатамі, даказаўшы яго каштоўнасьць.

“І тыя гады паказалі нам, чаго могуць дасягнуць змагары за свабоду і дэмакратыю ў сёньняшняй барацьбе зь міжнародным тэрарызмам”, – мяркуе прэзыдэнт Радыё Свабода і Радыё Свабодная Эўропа Том Дайн.
XS
SM
MD
LG