Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саміт ў справе падзелу рэсурсаў Каспійскага Мора адтэрміноўваецца да наступнага году


АСТАНА: Іран паведаміў, што прэзыдэнцкі саміт прысьвечаны падзелу Каспійскага Мора будзе адкладзены да наступнага году. Прадстаўнік Ірану ў пытаньнях Каспію-Мэхдзі Сафары заявіў, што 5 краінаў, якія маюць доступ да Каспійскага Мора, павінны мець болей часу на падрыхтоўку да саміту, які першапачаткова павінен быў адбыцца ў сьнежні. Пакуль не вядома, дзе адбудзецца саміт, аднак рабочыя групы зьбяруцца ўвосень у Маскве. Пяць краінаў: Іран, Азэрбэйджан, Казахстан, Расея і Кыргістан, даўжэйшы час ня могуць дамовіцца ў справе падзелу нафтавых і газавых рэсурсаў Каспійскага Мора.
XS
SM
MD
LG