Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка: калі ёсьць энэргазалежнасьць, “ні пра які сувэрэнітэт і незалежнасьць ня можа ісьці гаворкі”


Ул. інф. Сёньня на нарадзе кіруючых кадраў, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць здабыцьця энэргетычнай бясьпекі краіны. “Калі мы яе не здабудзем, то як бы мы ні надзьмувалі шчокі, мы заўсёды будзем хадзіць скурчанымі перад кімсьці” –сказаў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка дзяржавы на працягу бліжэйшых 2-3 гадоў Беларусь мусіць на чвэрць зьнізіць энэргазалежнасьць, перайшоўшы на выкарыстаньня драўніны, торфу і іншых рэсурсаў. “Калі мы гэтага ня зробім, ні пра якія сувэрэнітэт і незалежнасьць ня можа ісьці гаворкі” – падкрэсьліў Лукашэнка.

Камэнтуючы нядаўна падпісанае газавае пагадненьне, Лукашэнка заўважыў, што беларуская эканоміка ўжо прызвычаілася да новых цэнаў на расейскі газ і таму пагаршэньня сытуацыі ня будзе.

“Што тычыцца транзыту газу, то мы дасягнулі ў гэтым пытаньні больш істотных зрухаў, хаця і не таго, на што арыентаваліся” – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі бок настойваў на тым, каб тарыфная стаўка на пампаваньне 1000 кубамэтраў газу на 100 кілямэтраў беларускай тэрыторыі складала даляр і два цэнты, паводле ж падпісанага пагадненьня гэтая стаўка будзе роўнай 75 цэнтам.
XS
SM
MD
LG