Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Менску адказваюць на пытаньне: “Як паўплывала палітыка Роналда Рэйгана на лёс Савецкага Саюзу і Беларусі?”


Альгерд Невяроўскі, Менск У дзень пахаваньня былога прэзыдэнта ЗША наш карэспандэнт задаваў гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах.

Адказаць на гэтае пытаньне здолелі толькі людзі сярэдняга і сталага веку. Маладыя проста ня памятаюць, якой была палітыка ЗША ў адносінах да СССР у 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Большасьць апытаных станоўча ацэньваюць асобу Роналда Рэйгана ды ягоную палітыку ў адносінах да Савецкага Саюзу і Беларусі:

(Спадар: ) “Вы маеце на ўвазе Рэйгана? Я думаю, што яны разам з дырэктарам ЦРУ Кэйсі здолелі дэмантаваць вялікую дзяржаву без адзінага стрэлу”.

(Пэнсіянэр: ) “Я лічу, вельмі добра паўплывала. Пачалася перабудова, надышоў час свабоды слова. Раней была заслона. Лічу, што добра паўплывала, вельмі добра. Яго заслуга ў тым, што ён пасунуў гэты таталітарны рэжым да свабоднага Захаду”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, можа, станоўча. Не было ўжо размовы аб вайне, спакой нейкі прынес у нашыя адносіны”.

(Вэтэран вайны: ) “Вельмі добра. Рэйган быў вельмі разумным чалавекам”.

(Спадар: ) “Ён жа назваў Савецкі Саюз “імпэрыяй зла”. Неяк паўплывала гэта, з Гарбачовым дамовіліся. Усё ж такі ў нечым Рэйган меў рацыю, і шмат у чым. Цяпер жа распавядаюць, якія Сталін рэпрэсіі рабіў”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю, як на Беларусь паўплываў, але Саюз разваліў, гэта дакладна. Нешта было і добрае ў гэтым Савецкім Саюзе, ці гэта проста настальгія па старых часах… Але я лічу, што трэба рухацца шляхам дэмакратыі”.

(Пэнсіянэрка: ) “Мне здаецца, паўплываў самым станоўчым чынам. Ён карыстаўся папулярнасьцю ў нашых людзей. І палітыка яго была пазытыўная. Адным словам, станоўча”.

(Спадарыня: ) “Думаю, ён праводзіў добрую палітыку. Ведаю, што расейцы добра да яго ставяцца і лічаць яго добрым прэзыдэнтам. Ня тое што Буш!”

(Спадарыня: ) “Ён быў актыўным удзельнікам пераадоленьня бар’ераў халоднай вайны. І мне здаецца, у гэтым яго вялікая заслуга”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што вельмі станоўча. У яго была добрая палітыка. Міралюбная, скіраваная на дружбу нашых краінаў. Мне шчыра шкада, што такі чалавек памёр”.

Але ёсьць і тыя, хто лічыць, што палітыка Роналда Рэйгана адмоўна паўплывала на падзеі ў СССР. Гэтыя людзі вінавацяць яго ў распадзе Савецкага Саюзу:

(Спадарыня: ) “Нестаноўча. Па-мойму, у той час у нас была халодная вайна, якая не размаражвалася. Гэта і ёсьць тое адмоўнае”.

(Спадар: ) “Дрэнна. Гэта вельмі доўга распавядаць”.

(Спадар: ) “Адмоўна”.

(Пэнсіянэр: ) “Адмоўна”.

(Спадар: ) “Гэта вельмі цікавае пытаньне. Гарбачоў жа едзе яго хаваць. Прысутнічаць пры гэтым. Палітыка Рэйгана паўплывала на распад Савецкага Саюзу. Дагэтуль усе плачуць”.

(Спадар: ) “Разваліў Саюз, пастараўся чалавек. Малойца, добра працаваў для ЗША, а для Савецкага Саюзу — дрэнна”.

Гэткія меркаваньні людзей, якія адмоўна ацэньваюць палітыку саракавога прэзыдэнта ЗША ў адносінах да СССР і Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG