Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай войстра асудзіў забойства 11 сваіх грамадзянаў у Афганістане


ПЭКІН: Кітай войстра асудзіў атаку на кітайскіх спецыялістаў у Афганістане, у выніку якой загінулі 11 чалавек. Амбасадар Кітаю ў Афганістане Сун Юксі паведаміў, што на кітайскіх рабочых напала група прыблізна 20 чалавек з аўтаматамі. Прэзыдэнт Кітаю Гу Джынтао назваў замах “ нечалавечнай, брутальнай атакай”. Ён заклікаў афганскі ўрад і місію ААН у Афганістане рассьледваць інцыдэнт і пакараць нападнікаў. Пасьля атакі ААН прыпыніла рэгістрацыю выбаршчыкаў і рэкамендавала сваім супрацоўнікам у Афганістане прадпрыняць надзвычайныя сродкі бясьпекі.
XS
SM
MD
LG