Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак зьбіраецца дапусьціць да дзяржаўных пасадаў сяброў партыі БААС


БАГДАД: Прадстаўнік Іраку заявіў, што больш як 12 тысяч сяброў партыі Садама Гусэйна-Баас разглядаюцца ў якасьці кандыдатаў на дзяржаўныя пасады. Дырэктар нацыянальнага камітэту дэ-баасіфікацыі Мітал Алуссі паведаміў, што год таму каля 30 тысяч іракцаў страцілі працу ў часе вялікай чысткі, аднак цяпер камітэт адступае ад сваёй кансэрватыўнай пазыцыі. Год таму, амэрыканскі адміністратар Іраку Пол Брэмэр апублікаваў адмысловы дэкрэт, якім распускаў ірацкую армію і забараняў прыймаць усіх сяброў партыі Баас на дзяржаўныя пасады.
XS
SM
MD
LG