Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейцы пратэстуюць супраць сацыяльнай палітыкі ўраду


МАСКВА: Тысячы расейцаў правялі арганізаваныя прафсаюзамі акцыі пратэсту супраць сацыяльнай палітыкі ўраду. Дэманстранты сабраліся ў гарадох ад Масквы па Ўладывасток. Яны патрабавалі выплаты затрыманых заробкаў і павялічэньня іх. Дэманстранты патрабавалі таксама адмовіцца ад пляну грашовай кампэнсацыі за адабраньне розных ільготаў і прывілеяў, як бясплатны праезд, лячэньне ды іншыя прывілеі пэнсыянераў, інвалідаў і тых, хто імі карыстаўся. Зацікаўленыя зьменай групы баяцца, што плян прапанаваны парляментам на мінулым тыдні будзе для іх некарысны.
XS
SM
MD
LG