Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманых у Бялынічах прадстаўнікоў кааліцыі “5+” адпусьцілі праз паўтары гадзіны


Больш за паўтары гадзіны пратрымалі ў Бялыніцкім РАУС кіраўнікоў магілёўскіх абласных арганізацыяў: Рыгора Кастусёва (БНФ), Уладзімера Шанцава (АГП), Галіну Лісіцыну (Партыя працы) і сябра ПКБ Анатоля Заўялава. Прадстаўнікі палітычнай кааліцыі “5+” былі затрыманыя ў аўторак увечары ў раённым цэнтры Бялынічаў.

Паводле словаў Рыгора Кастусёва, іх затрымалі ў двары дома, дзе актывісты палітычных партыяў пачалі размову з жыхарамі Бялынічаў і раздавалі людзям газэту “Час” і ўлёткі кааліцыі “5+”. Бялыніцкія міліцыянты затрымалі палітыкаў з Магілёва і даставілі ў пастарунак для высьвятленьня асобаў, аднак пасьля працяглых размоваў адпусьцілі іх.
XS
SM
MD
LG